Пад Мінскам зацвілі яблыні
7 верасня 2023 у 1694089020
«Зеркало»
Пад Мінскам у лесе ля Цнянскага вадасховішча заквітнелі яблыні. Фотапацверджанне можна знайсці ў сацсетках.
Як відаць на фота, яблыні, што квітнеюць не ў сезон, прывабліваюць не толькі людзей. Яблыневы квет быў зняты сёння, 7 верасня.
Чаму яблыні могуць квітнець восенню? Такія паводзіны раслін могуць быць звязаныя, напрыклад, з рэзкім перападам паміж засушлівым, а потым вільготным цёплым надвор'ем, скокам тэмператур у бок паніжэння, а потым устойлівым цёплым надвор'ем, моцным пашкоджаннем насякомымі, жывёламі або механічнымі надломамі.
Але эксперты кажуць, што гэта не вельмі добра - расліны ўжо цяпер выдаткуюць тыя сілы, якія мусяць будуць праявіць вясной.
Нагадаем, нядаўна расліны ў квецені заўважылі ў Баранавіцкім раёне.