Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  10. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)


Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясціла кароткі спіс намінантаў. У конкурсе бяруць удзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях.

Кадр з фільма «Лета 1989». Фота прадастаўлена арганізатарамі прэміі «Чырвоны верас»
Кадр з фільма «Лета 1989». Фота прадастаўлена арганізатарамі прэміі «Чырвоны верас»

Адбор ажыццяўлялі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Некаторыя стужкі бралі ўдзел у кінапрэміі ананімна. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы быў выключаны з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.

Прыводзім поўны кароткі спіс намінантаў:

«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

  • «Мара» Сашы Кулак;
  • «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык;
  • «Смеласць» Аляксея Палуяна.

«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

  • «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага;
  • «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч;
  • «Метадычка» Паўла Мажара.

«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

  • A Kid’s Flick Мікіты Лаўрэцкага;
  • «Лета 1989» Уладзіміра Казлова;
  • «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.

«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

  • «Ператрымка» Андрэя Кашперскага;
  • «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі;
  • «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.

«Найлепшы анімацыйны фільм»

  • «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына;
  • The Primitives Генадзя Буто;
  • «Shirey Mara» Наты Карнеевай.

«Найлепшы рэжысёр»

  • Ананімная рэжысёрка;
  • Саша Кулак за фільм «Мара»;
  • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».

«Найлепшы актор»

  • Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах;
  • Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»;
  • Ананімны актор.

«Найлепшая акторка»

  • Лянка Грыў за ролю ў фільме Soyka;
  • Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры»;
  • Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і A Kidʼs Flick.

«Найлепшая праца аператара»

  • Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»;
  • Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»;
  • Саша Кулак за фільм «Мара».

«Найлепшы сцэнар»

  • Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»;
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»;
  • Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».

«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка»

  • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
  • Dymna Vyderka за фільм «Мара»;
  • Valentina Caniglia за фільм Soyka.

«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара і/ці гукарэжысёра»

  • Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм «Галасы. Дзе мой край»;
  • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
  • Генадзь Буто за фільм Too Big Drawing.

«Адкрыццё года»

  • Ананімная рэжысёрка;
  • Павел Мажар;
  • Юрый Сямашка.

Імёны пераможцаў будуць агучаныя пазней — у лютым.