Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ

Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС прайшла ў розных гарадах свету 26 красавіка, у 37-ю гадавіну трагедыі. Мітынгі і шэсці адбываліся пад агульным лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі» у святле новай пагрозы для краіны, якую нясуць планы па размяшчэнні расійскіх ядзерных узбраенняў. Мерапрыемствы прайшлі як мінімум у 14 гарадах, дзе ёсць беларускія дыяспары.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Берліне, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Берліне, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

У Вільні удзельнікі акцыі сабраліся на Лукішскай плошчы, разгарнулі вялікія беларускі і літоўскі сцягі і прайшлі шэсцем да пасольства Расіі, а пасля да сквера імя Барыса Нямцова. Фота апублікаваў Motolko.Help.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

У галоўным мітынгу ўзяла ўдзел лідар дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская. Яна параўнала дзеянні ўладаў пасля Чарнобыльскай аварыі з дзеяннямі падчас выбуху эпідэміі каранавірусу: і тады, і тады сапраўдныя маштабы праблемы ўтойваліся, улады прадэманстравалі, наколькі мала для іх значаць жыцці людзей.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

— Нам і сёння замоўчваюць праўду пра Чарнобыль. Замоўчваюць праўду пра Астравецкую АЭС, і пра вайну ва Украіне. Замоўчваюць магчымыя наступствы размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Яны кажуць, што ядзерная зброя — гэта парасон, які нас абароніць. Але гэта не парасон — гэта мішэнь. І гэта прамы шлях да страты Беларуссю суверэнітэту. Мы не павінны гэтага дапусціць!

Чарнобыль нам даў вельмі важны ўрок. Чарнобыль навучыў нас не разлічваць на ўладу, а разлічваць на сябе. І дэмакратычны свет зможа дапамагчы нам толькі тады, калі пабачыць, што гэта патрэбна нам самім. … Ад нас залежыць вельмі шмат! Мы павінны дэманстраваць, што мы супраць ядзернай зброі. Мы супраць паўтарэння новага Чарнобыля. Мы супраць расійскіх войскаў на сваёй зямлі! Мы супраць вайны! — заявіла Святлана Ціханоўская ў сваім выступе.

Таксама палітык разам з дыпламатамі Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі, ЗША, Фінляндыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі ўсклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» у Вільні.

Святлана Ціханоўская разам з замежнымі дыпламатамі ўскладае кветкі да помніка “Маці Чарнобыля” ў Вільні 26 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская разам з замежнымі дыпламатамі ўскладае кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні 26 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

— Чарнобыль паказаў нам, да якіх жахлівых наступстваў можа прывесці безадказная і непадсправаздачная ўлада. Няма нічога больш важнага, чым чалавечае жыццё, — адзначыла Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская разам з замежнымі дыпламатамі ўскладае кветкі да помніка “Маці Чарнобыля” ў Вільні 26 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская разам з замежнымі дыпламатамі ўскладае кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні 26 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Акрамя таго, як паведамляе «Радыё Свабода», у цэнтры Вільні адбыўся флэшмоб, прымеркаваны да дня стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна». Ён быў заснаваны менавіта 26 красавіка 1996 года, у 10-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС і ў дзень найбуйнешай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая ператварылася ў маштабную акцыю пратэсту з сутыкненнямі з сілавікамі.

Удзельнікі флэшмобу трымалі плакаты з лозунгамі «Чарнобыльскага шляху» з розных гадоў, якія атрымалася аднавіць дзякуючы фотаздымкам. На ўдзельніках былі майкі з фотаздымкамі праваабаронцаў «Вясны», якія сёння знаходзяцца за кратамі: гэта Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк.

Флэшмоб «Мы не хочам быць закладнікамі» у гадавіну стварэння праваабарончага цэнтра “Вясна” 26 красавіка 2023 года. Фота: “Радыё Свабода”
Флэшмоб «Мы не хочам быць закладнікамі» у гадавіну стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна» 26 красавіка 2023 года. Фота: «Радыё Свабода»

Акцыя ў Варшаве адбылася ў цэнтры Старога горада — ля помніка Каперніку ў Кракаўскім прадмесці, піша Reform.by. На мітынту выступалі кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, палітыкі Віталь Рымашэўскі і Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок. Ад імя ўладаў Польшчы выступіў віцэ-спікер Сената Міхал Каміньскі.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Вільні, 26 красавіка 2023 года. Фота: Reform.by
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Reform.by

Пасля мітынга ўдзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help
Акцыя "Чарнобыльскі шлях - 2023" у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Hepl
Акцыя «Чарнобыльскі шлях — 2023» у Варшаве, 26 красавіка 2023 года. Фота: Motolko.Help

Таксама акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2023» прайшлі ў Гданьску, Кракаве, Уроцлаве, Шчэціне, Берліне, Капенгагене, Нью-Ёрку, Таронта.