Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  7. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
Читать по-русски


У Мінэканомікі выступілі з прапановамі наконт таго, як палепшыць сітуацыю з дэфіцытам работнікаў. У ведамстве лічаць, што адзін са спосабаў — вяртаць беларусаў, якія мігравалі. Пра праблемы на рынку працы чыноўнікі публічна актыўна гавораць апошнія два месяцы. З чым звязаная такая ўвага да тэмы? Для гэтага дастаткова паглядзець на адну лічбу — агульную колькасць вакансій. Так, пастаўлены чарговы гістарычны антырэкорд — такога дэфіцыту кадраў у нашай краіне яшчэ не было.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Нагадаем, намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас круглага стала ў газеце «Рэспубліка» падняла пытанне абвастрэння дэфіцыту людзей на рынку працы. У прыватнасці, намесніца кіраўніка ведамства падкрэсліла, што ў першую чаргу Беларусі варта не прыцягваць замежных грамадзян у якасці працоўных рэсурсаў, а ўтрымліваць свае кадры. А яшчэ лепш — вяртаць суграмадзян, якія мігравалі.

— Нашыя людзі адукаваныя, працавітыя, талерантныя, законапаслухмяныя і акуратныя. І нашыя еўрапейскія суседзі не асабліва хочуць бачыць у сябе гасцей з Афрыкі ці Блізкага Усходу, але шырока раскрываюць дзверы для беларусаў, — казала намесніца міністра эканомікі.

Па вакансіях — чарговы антырэкорд

На 29 траўня на момант выхаду гэтага тэксту ў цэлым па краіне не хапала 153 902 работнікаў. Гэта чарговы антырэкорд. Для параўнання: на 27 траўнябыло крыху больш за 152 тысячы вакансій для спецыялістаў і рабочых, а на 26 сакавіка — 141 тысяча работнікаў.

Цяпер 67,6 тысячы прапановаў ад наймальнікаў — на заробак да 1000 рублёў. Прычым наймальнікі, як правіла, у абвестках падаюць сумы да выплаты падаткаў. Па 8768 вакансіях гатовыя плаціць ад 2000 рублёў.

Тым часам у красавіку зноў скарацілася колькасць занятых у эканоміцы, вынікае са звестак Белстата. Гэты паказчык раней вырас у сакавіку і лютым, а да гэтага — падаў тры месяцы запар.

Нагадаем, раней эксперты адзначалі, што адна з асноўных прычын дэфіцыту работнікаў — міграцыя насельніцтва, у тым ліку з палітычных прычын.

Якая сітуацыя на рынку працы і што кажуць чыноўнікі

У Беларусі працягвае расці дэфіцыт работнікаў. З 2020 па 2023 год нашая краіна страціла 167,4 тысячы занятых у эканоміцы. На гэты працэс уплывае не толькі дэмаграфічная сітуацыя, але таксама хваля міграцыі, якая пачалася ў выніку рэпрэсій пасля выбараў 2020-га і ўзмацнілася пасля пачатку вайны ва Украіне.

Вырашыць праблему з недахопам работнікаў у Беларусі не ўдаецца ўжо не першы год. Сярод прычын — ад’езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні за палітыку.

Раней, 9 красавіка, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на дэфіцыт кадраў на заводах. Пры гэтым прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму не хочуць браць на працу тых, хто засвяціўся па «палітычных» артыкулах.

А 5 траўня палітык заявіў, што ў Беларусі могуць увесці змяненні падчас будаўніцтва новага жылля. На яго думку, трэба ўзводзіць нерухомасць там, дзе ёсць дэфіцыт работнікаў.

У Мінпрацы раней прызнавалі, што на рынку працы ўтварыўся дысбаланс попыту і прапановы.

Чытайце таксама