Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  2. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска


Пайшоў з жыцця пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык Алесь Жук. Дзякуючы яму «Майстар і Маргарыта», «Сабачае сэрца», «Белы Бім Чорнае вуха» загучалі па-беларуску. Развітанне з Алесем Аляксандравічам пройдзе 17 кастрычніка, пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў літаратар Міхась Скобла.

Фото з Facebook Михася Скоблы
Алесь Жук. Фото з Facebook Михася Скоблы

— Памёр Алесь Жук, чые кнігі хочацца перачытваць. Асабліва люблю яго апавяданні, дзе ўсё да месца, усё суладна — і мова, і адносіны герояў, і ўмельства карыстацца метафарай, якое Міхась Стральцоў называў святам у будзень, — написаў Міхась Скобла. — Алесь Жук для мяне майстар прозы ў класічным бунінскім разуменні. Апошнім часам пісьменнік даводзіў да ладу кнігу мемуарных эсэ пра тых, з кім яго зводзілі жыццёвыя дарогі. Дзейнымі асобамі той кнігі меліся стаць Мікалай Улашчык, Васіль Быкаў, Анатоль Кудравец, Яўгенія Янішчыц, Юрка Голуб.

Алесю Аляксандравічу было 75 гадоў. На працягу жыцця ён працаваў ў літаратурных газетах і часопісах краіны. Сярод іх «Маладосць», «Полымя», «Літаратура і мастацтва». Займаў пасады галоўнага рэдактара і намесніка.

Развітанне з пісьменнікам адбудзецца 17 кастрычніка, у рытуальнай зале на вул. Куляшова, 49, з 12.00 да 13.00.