Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  7. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыбывае ў Варшаву ў чацвер, 12 снежня, каб абмеркаваць план еўрапейскай міратворчай місіі, што захавае суверэнітэт Украіны. Пра гэта піша Rzeczpospolita (Rz).

Владимир Зеленский и Эмманюэль Макрон 7 июня 20204 года. Фото: Reuters
Уладзімір Зяленскі і Эманюэль Макрон 7 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Як піша польскае выданне, сутнасць французскай прапановы — міратворчая місія, якая гарантавала б, што Крэмль не парушыць магчымае спыненне агню і акрэсленую дэмаркацыйную лінію ў будучыні.

— Ёсць тры спосабы гарантаваць бяспеку Украіне. Першы — «нямецкі»: прыняцце краіны ў NATO нават без канчатковага акрэслівання яе межаў, як гэта было з Германіяй у 1955 годзе. Аднак Амерыка гэтага не хоча, ды і Германія таксама. Другі — «ізраільская» мадэль: масавыя пастаўкі зброі ва Украіну нават пасля заключэння міру. Гэта сумнеўна, улічваючы бюджэтныя цяжкасці як у ЗША, так і ў Еўропе. Трэці — «карэйская» мадэль: міжнародная міратворчая місія, якая ахоўвае дэмаркацыйную лінію паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй больш за 70 гадоў. Менавіта на гэтай трэцяй мадэлі, з уключэннем элементаў першай і другой, будуць грунтавацца гарантыі бяспекі Кіева, — заявіў Rz Каміль Гранд, які раней займаў пасаду памочніка генеральнага сакратара NATO па абаронных інвестыцыях.

Выданне нагадвае, што яшчэ ў лютым Макрон упершыню прапанаваў ідэю адправіць замежныя войскі ва Украіну. 11 лістапада гэтае пытанне ён абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі на сустрэчы ў Парыжы. З аналагічнай мэтай 27 лістапада Макрон звярнуўся да ўдзельнікаў саміту «васьмёркі» паўночных і балтыйскіх краін, якія сабраліся ў Гарпсундзе.

Элі Тэненбаўм, эксперт Французскага інстытута міжнародных адносін, які працуе над праектам такой місіі, растлумачыў Rz, што тая можа складацца з пяці брыгадаў (каля 40 тысяч салдат). Польшча магла б узяць на сябе камандаванне адной з іх.

Падчас сустрэчы ў панядзелак у Кіеве з лідарам ХДС/ХСС Фрыдрыхам Мерцам, які, імаверна, стане наступным канцлерам Германіі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню заявіў, што ў чаканні гарантый NATO такая міратворчая місія магла б гарантаваць бяспеку краіны, піша Rz.